Мёртвым не баліць

Мёртвым не баліць

Васіль Быкаў

«Мёртвым не баліць» — адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава. Драматычны не толькі па змесце, але і па сваім лёсе: напісаная 60 гадоў таму і ўпершыню апублікаваная спачатку ў часопісе «Маладосць», а затым у «Новом мире», аповесць з ініцыятывы другога чалавека у СССР, сакратара ЦК КПСС па ідэалогіі Міхаіла Суслава, была забаронена і два дзесяцігоддзі пасля не друкавалася. Галоўнай прычынай забароны было тое, пра што пазней распавёў сам аўтар: «…гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесць, дзе ўсё ці амаль усё — праўда. Але менавіта тое, што праўда, і стала непрымальным для часу сацрэалізму. Можна сказаць, што галоўным ворагам гэтага славутага метаду была праўда». Пра гэтую праўду, быкаўскую праўду, добра сказаў крытык Ігар Дзядкоў: «Амаль невытлумачальна, чаму — праўда. Чаму ў Быкава заўсёды — праўда?»

І хоць пад няўмольны каток савецкай цэнзуры трапілі практычна ўсе буйныя творы пісьменніка, якія былі напісаны ўключна да сярэдзіны 1980-х гг., аднак найбольшыя страты панесла, мусіць, аповесць «Мёртвым не баліць»: тут па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях было зроблена каля двухсот скарачэнняў. У такім скалечаным выглядзе яна друкавалася да апошняга часу. І толькі пасля смерці Васіля Быкава дзякуючы ягонаму біёграфу Сяргею Шапрану ўпершыню была апублікавана ў аўтарскай рэдакцыі, з узнаўленнем усіх купюр. У гэтай непадцэнзурнай рэдакцыі і гучыць цяпер аповесць «Мёртвым не баліць».

Вокладка: Артур Вакараў

  • No. of episodes: 38
  • Latest episode: 2024-02-23
  • Fiction

Where can you listen?

Apple Podcasts Logo Podtail Logo Google Podcasts Logo RSS

Episodes

Questions & Answers

How many episodes are there of Мёртвым не баліць?

There are 38 episodes avaiable of Мёртвым не баліць.

What is Мёртвым не баліць about?

We have categorized Мёртвым не баліць as:

  • Fiction

Where can you listen to Мёртвым не баліць?

Мёртвым не баліць is available, among others places, on:

  • Apple Podcasts
  • Podtail
  • Google Podcasts

When did Мёртвым не баліць start?

The first episode of Мёртвым не баліць that we have available was released 17 January 2024.

Who creates the podcast Мёртвым не баліць?

Мёртвым не баліць is produced and created by Васіль Быкаў.